КАРДА́ННЫ ШАРНІ́Р,

механізм, які забяспечвае вярчэнне двух валоў, размешчаных пад пераменным вуглом адносна адзін аднаго. Бывае жорсткі (рухомае злучэнне звёнаў) і пругкі (пругкае злучэнне); сінхронны (вярчэнне валоў з пастаяннай скорасцю) і асінхронны (нераўнамернае вярчэнне выхаднога вала). Паслядоўнае злучэнне К. ш. наз. карданнай перадачай. Выкарыстоўваецца ў прыладах (гл. Гіраскоп), станках, трансп. машынах і інш.

Карданны шарнір: 1 — вілка; 2 — апора для цапфы крыжавіны; 3 — накрыўка; 4 — крыжавіна.

т. 8, с. 65

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)